Галоўная // Актуальна

Конкурс рэжысёрскіх работ да Дня беларускага пісьменства аб'явілі Мінінфарм і Мінкультуры

04/06/2025
Конкурс рэжысёрскіх работ да Дня беларускага пісьменства аб'явілі Мінінфарм і Мінкультуры
Міністэрства інфармацыі сумесна з Міністэрствам культуры аб'явілі конкурсны адбор рэжысёрскіх заявак на правядзенне ўрачыстых цырымоній адкрыцця і закрыцця Дня беларускага пісьменства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства інфармацыі.

Да ўдзелу ў конкурсе заявак на правядзенне ўрачыстых цырымоній адкрыцця і закрыцця запрашаюцца прафесійныя рэжысёры, студэнты і стажоры профільных спецыяльнасцей, а таксама іншыя асобы (аўтарскія калектывы), маючыя магчымасць і жаданне прыдумваць і рэалізоўваць арыгінальныя творчыя праекты, прысвечаныя святу беларускага слова.

"Заяўкі павінны адпавядаць наступным патрабаванням: уключаць рэжысёрскія канцэпцыі цырымоній і гала-канцэртаў адкрыцця і закрыцця свята; магчымасць рэалізацыі прапанаваных канцэпцый на адкрытай сцэне горада Ліды (Дажыначная плошча) на працягу двух дзён; адлюстроўваць тэму і ідэю свята, асноўную сюжэтную лінію (з выдзяленнем пры неабходнасці тэматычных раздзелаў, блокаў, карцін), прыкладны пералік творчых калектываў і выканаўцаў, якіх плануецца запрасіць для дзелу ў мерапрыемствах; апісанне спецэфектаў і спецыяльных элементаў сцэнічнага абсталявання, якія неабходны для рэалізацыі канцэпцыі; выкарыстанне слогана і эмблемы Дня беларускага пісьменства ў горадзе Ліда", - расказалі ў прэс-службе.

Для рэжысёрскіх канцэпцый цырымоній адкрыцця і закрыцця рэкамендаваны наступныя тэмы: 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне; 500 гадоў з дня першай публікацыі кнігі "Апостал" Францыска Скарыны на беларускіх землях; Год добраўпарадкавання; юбілеі класікаў беларускай літаратуры (100-годдзе з дня нараджэння Івана Навуменкі, 185-годдзе з дня нараджэння Францішка Багушэвіча, 105-годдзе з дня нараджэння Аляксея Пысіна, 95-годдзе з дня нараджэння Яраслава Пархуты і 90-годдзе з дня нараджэння Анатоля Клышкі).

"Пры гэтым рэжысёрская канцэпцыя цырымоніі адкрыцця павінна прадугледжваць прывітанні ад арганізатараў свята і цырымонію ўручэння Нацыянальнай літаратурнай прэміі, канцэрт закрыцця - перадачу святочнай эстафеты ад горада Ліды сталіцы Дня беларускага пісьменства ў 2026 годзе, узнагароджванне пераможцаў конкурсаў на вызначэнне слогана і эмблем Дня беларускага пісьменства", - дадалі ў прэс-службе.

Аўтар заяўкі, якая будзе адабрана экспертнай камісіяй і падтрымана аргкамітэтам фестывалю, павінен быць гатовы сфарміраваць рэжысёрска-пастановачную каманду, падрыхтаваць сцэнарый і эскізы мастацкага афармлення адкрытай сцэнічнай пляцоўкі для правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў адкрыцця і закрыцця Дня беларускага пісьменства, а таксама правядзенне адпаведных мерапрыемстваў.

Рэжысёрскія заяўкі, а таксама кароткую інфармацыю пра аўтара (аўтарскі калектыў) можна накіроўваць на электронны адрас Міністэрства інфармацыі: uid@mininform.gov.by да 12 чэрвеня 2025 года.

Дзень беларускага пісьменства пройдзе 6 і 7 верасня ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці.
да спісу навін