Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Беларусі пачаўся прыём заявак на міжнародны кінафестываль "Лістапад"

20.05.2025
У Беларусі пачаўся прыём заявак на міжнародны кінафестываль
У Беларусі стартаваў прыём заявак на міжнародны кінафестываль "Лістапад". Аб гэтым на прэс-канферэнцыі, прысвечанай пачатку прыёму заявак для ўдзелу ў кінафестывалі, расказала начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Ірына Дрыга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ірына Дрыга адзначыла, што з сённяшняга дня жадаючыя прыняць удзел у фестывалі могуць падаваць заяўкі і чакаць адказу. Падаваць заяўкі можна да 1 верасня. У мінулым годзе на ўдзел у кінафестывалі паступіла больш за 3,4 тыс. заявак са 124 краін.

Міністэрства культуры, паводле слоў начальніка аддзела, таксама праводзіць работу. "Мы папярэдне ўжо вядзём работу па запрашэнні ганаровых гасцей, якія змогуць стаць членамі журы, даць майстар-класы і правесці творчыя сустрэчы. Міністэрствам культуры ўжо накіраваны пісьмы-запрашэнні кінематаграфістам з Расійскай Федэрацыі, краін Еўразійскага эканамічнага саюза і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва", - адзначыла яна.

Да ўдзелу ў кінафестывалі запрашаюцца замежныя кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, якія курыруюць кінематограф, а таксама кіраўнікі або ўладальнікі буйных кінакампаній. "Упершыню мы запрашаем з краін Садружнасці Незалежаных Дзяржаў кіраўнікоў саюзаў кінематаграфістаў. Ёсць Канфедэрацыя саюзаў кінематаграфістаў, і мы хочам іх сабраць на "Лістападзе", каб калегі маглі абмяняцца меркаваннямі і наладзіць дзелавыя і творчыя кантакты", - дадала Ірына Дрыга.

У мінулым годзе на фестывалі паказваліся фільмы практычна з усіх кантынентаў. "Мы спадзяёмся, што ў бягучым годзе будзе гэтак жа", - падкрэсліла начальнік аддзела.
© Галоўнае ўпраўленне культуры гомельскага аблвыканкама, 2025.